Скачать книгу - Гісторыя беларускай мовы: гістарычная граматыка



Разглядаюцца гістарычныя ўмовы ўзнікнення і развіцця беларускай мовы, характарызуюцца помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці, аналізуюцца асноўныя фанетычныя змены, якія адбыліся ў розныя перыяды развіцця мовы, асвятляецца гісторыя імён і дзеясловаў. У дадатках прыводзяцца прыкладны аналіз старажытнага тэксту, каментарыі да пэўных слоў, форм, словазлучэнняў і іншыя пытанні і заданні, што дапамагаюць студэнтам засвоіць значэнне і марфалагічную будову слоў са старажытных пісьмовых помнікаў. Для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па філалагічных спецыяльнасцях. Будзе карысны магістрантам, аспірантам, настаўнікам і выкладчыкам.


Гісторыя Беларусі. Палемічныя матэрыялы Гісторыя Беларусі. Палемічныя матэрыялы

Автор: Коллектив авторов

Год издания: 

Прысвечана палемічным праблемам гісторыі Беларусі. Аўтарамі зроблена спроба крытычнага разгляду скажэнняў і фальсіфікацый гісторыі Айчыны перыяду Кіеўскай Русі і феадальнай раздробленасці, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і іншаземнай інтэрвенцыі, абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і ўтварэння Беларускай ССР, сацыялістычнага будаўніцтва ў СССР і БССР, Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў і пасляваеннага будаўніцтва, постсавецкага развіцця Рэспублікі Беларусь. Аналізуюцца некаторыя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па гісторыі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Аналізуюцца некаторыя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па гісторыі для агульнаадукацыйнай школы. Для прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў, студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў ВНУ і навуковых устаноў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.


Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы

Автор: Группа авторов

Год издания: 

Упершыню прапануецца апісанне літаратурнага вымаўлення больш за 117 000 слоў, у тым ліку новых запазычанняў. Слоўнік дае чытачу неабходныя звесткі пра вымаўленне праз падачу поўнай транскрыпцыі слоў, што бытуюць у сучаснай беларускай літаратурнай мове. Прызначаецца мовазнаўцам, настаўнікам, выкладчыкам, студэнтам, журналістам, пісьменнікам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі арфаэпіі беларускай мовы.


Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

Автор: Уладзіслаў Ахроменка

Год издания: 

“Праўдзівая гісторыя…” аўтарства Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой выразна прачытваецца гісторыя беларусаў, украінцаў і расейцаў. Асобныя гістарычныя падзеі – закалоты, змовы, замірэнні і аншлюсы, – наўмысна падаюцца ў перакручанай, прынцыпова нязвыклай трактоўцы. Гісторыя трох народаў паслядоўна выкладаецца “ад дагістарычных часоў і да будучых эпохаў”, і з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на эпічнасць.


Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры

Автор: Альгерд Бахарэвiч

Год издания: 

Кожны пісьменнік піша пра Парыж, нават калі нічога пра яго не ведае і нават тады, калі апісвае сваю родную вёску. Няма нічога весялейшага і рызыкоўнейшага, як блуканьні з мапай Парыжу па беларускай літаратуры і яе ваколіцах, па сваіх і чужых жыцьцях і словах, бяз сэнсу і мэты, як і належыць эўрапейцам, паэтам і марнатраўцам.


Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення

Автор: Альгерд Бахарэвiч

Год издания: 

Шабаны. Адно з сакральных месцаў сённяшняга Менска. Канцавая станцыя міфічных аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама; Шабаны як пастка. Іхная тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхная геаграфія сягае далей за вызначаныя ім межы, іхная гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд. Менавіта ў Шабанах і іх ваколіцах разгортваецца дзея гэтай кнігі, у якой прыватныя жыцці герояў пераплятаюцца з забытымі тэорыямі акадэміка Мара, за кожным паваротам чакае патруль часу, а ўспаміны дзяцінства пішуцца на старых мапах. Новая кніга Альгерда Бахарэвіча – раман пра магчымасці мовы і немагчымасць вяртання. Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку