Скачать книгу - Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікнення



Шабаны. Адно з сакральных месцаў сённяшняга Менска. Канцавая станцыя міфічных аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама; Шабаны як пастка. Іхная тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхная геаграфія сягае далей за вызначаныя ім межы, іхная гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд. Менавіта ў Шабанах і іх ваколіцах разгортваецца дзея гэтай кнігі, у якой прыватныя жыцці герояў пераплятаюцца з забытымі тэорыямі акадэміка Мара, за кожным паваротам чакае патруль часу, а ўспаміны дзяцінства пішуцца на старых мапах. Новая кніга Альгерда Бахарэвіча – раман пра магчымасці мовы і немагчымасць вяртання. Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку


Гісторыя Беларусі. Палемічныя матэрыялы Гісторыя Беларусі. Палемічныя матэрыялы

Автор: Коллектив авторов

Год издания: 

Прысвечана палемічным праблемам гісторыі Беларусі. Аўтарамі зроблена спроба крытычнага разгляду скажэнняў і фальсіфікацый гісторыі Айчыны перыяду Кіеўскай Русі і феадальнай раздробленасці, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і іншаземнай інтэрвенцыі, абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і ўтварэння Беларускай ССР, сацыялістычнага будаўніцтва ў СССР і БССР, Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў і пасляваеннага будаўніцтва, постсавецкага развіцця Рэспублікі Беларусь. Аналізуюцца некаторыя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па гісторыі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Аналізуюцца некаторыя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па гісторыі для агульнаадукацыйнай школы. Для прафесарска-выкладчыцкага складу, навуковых супрацоўнікаў, студэнтаў, аспірантаў і дактарантаў ВНУ і навуковых устаноў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.


Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

Автор: Уладзіслаў Ахроменка

Год издания: 

“Праўдзівая гісторыя…” аўтарства Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой выразна прачытваецца гісторыя беларусаў, украінцаў і расейцаў. Асобныя гістарычныя падзеі – закалоты, змовы, замірэнні і аншлюсы, – наўмысна падаюцца ў перакручанай, прынцыпова нязвыклай трактоўцы. Гісторыя трох народаў паслядоўна выкладаецца “ад дагістарычных часоў і да будучых эпохаў”, і з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на эпічнасць.


Гісторыя беларускай мовы: гістарычная граматыка Гісторыя беларускай мовы: гістарычная граматыка

Автор: Ф. М. Янкоўскі

Год издания: 

Разглядаюцца гістарычныя ўмовы ўзнікнення і развіцця беларускай мовы, характарызуюцца помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці, аналізуюцца асноўныя фанетычныя змены, якія адбыліся ў розныя перыяды развіцця мовы, асвятляецца гісторыя імён і дзеясловаў. У дадатках прыводзяцца прыкладны аналіз старажытнага тэксту, каментарыі да пэўных слоў, форм, словазлучэнняў і іншыя пытанні і заданні, што дапамагаюць студэнтам засвоіць значэнне і марфалагічную будову слоў са старажытных пісьмовых помнікаў. Для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па філалагічных спецыяльнасцях. Будзе карысны магістрантам, аспірантам, настаўнікам і выкладчыкам.


Агульная славянская гісторыя. Навуковыя даследаванні Агульная славянская гісторыя. Навуковыя даследаванні

Автор: Андрэй Тіхаміраў

Год издания: 

У кнізе разглядаюцца наступныя пытанні агульнай славянскай гісторыі: старажытныя вераванні славян; перыяд расколу; развіццё аграрных адносін; развіццё грамадска-палітычных формаў; перыяды рэформаў.


Гісторыя тэатра Беларусі XX–XXI стагоддзя Гісторыя тэатра Беларусі XX–XXI стагоддзя

Автор: Рычард Смольскі

Год издания: 

Раскрываецца працэс зараджэння, фарміравання і развіцця беларускага прафесійнага нацыянальнага драматычнага тэатра ў гістарычнай прасторы XX–XXI ст. Асвятляецца творчы шлях усіх дзяржаўных прафесійных тэатраў, характарызуюцца найбольш значныя спектаклі, дасягненні і асаблівасці майстэрства вядучых дзеячаў беларускага сцэнічнага мастацтва. Вучэбны дапаможнік прызначаецца студэнтам, магістрантам, аспірантам устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях культуры і мастацтва.