Скачать книгу - Як стаць беларусам. Сто гісторый



«Як стаць беларусам. Сто гісторый» – зборнік маналогаў людзей, якія разважаюць пра ператварэнні свайго ўнутранага свету. Пра тыя шляхі, якія прывялі іх да ўсведамлення важнасці беларускасці: ведання гісторыі, культуры, беларускай мовы. Кніга сталася вынікам аўтарскіх праектаў Севярына Квяткоўскага «Як я стаў беларусам» і «Быць беларусам», рэалізаваных на сайтах Budzma.org i Tut.by.


Каханні. Дваццаць рэальных гісторый Каханні. Дваццаць рэальных гісторый

Автор: Ніна Лістота

Год издания: 

Дваццаць гісторый кахання рэальных людзей… Дваццаць спроб даведацца, што ж такое яно, каханне па-беларуску. Унікальнасць зборніка ў тым, што вы патрапляеце не толькі ў мастацкі свет, але і нібыта ў рэаліці-шоу. Вы пачуеце шчырыя споведзі і вядомых асобаў – мастакоў, тэатралаў, музыкаў, і звычайных, на першы погляд, людзей – але любові і жарсцям паміж імі маглі б пазайздросціць нават галівудскія зоркі. Кожная гісторыя мае свой каларыт. Дзеянні адбываюцца ў майстэрні, на даху, у старым парку, на цёмным летнім полі пад ззяннем веташка. Уражлівы каляровы вітраж, у якім ёсць месца ўсім шкельцам – і вернай любові, і падступнай здрадзе, і трагічнаму расстанню, і выпадковай сустрэчы… У вечнай тэме кахання – адлюстраванне людзей і месцаў нашага часу.


Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік) Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік)

Автор: Наталка Харытанюк

Год издания: 

Напружыць усе сілы і паглядзець праз свае маскі ў гэтай кнізе. Зрабіць некалькі колаў па пакоі і падыйсці да Гары. Пабачыць у яго акулярах свой адбітак. Паглядзець глыбей. Яшчэ глыбей. Наскрозь. Супасці з гэтай маскай назаўжды. Нарэшце ахапіць Усё.


Кім стаць Кім стаць

Автор: Группа авторов

Год издания: 

Прадстаўляем вашай увазе кнігу «Кім стаць».