Скачать книгу - Каханні. Дваццаць рэальных гісторый



Дваццаць гісторый кахання рэальных людзей… Дваццаць спроб даведацца, што ж такое яно, каханне па-беларуску. Унікальнасць зборніка ў тым, што вы патрапляеце не толькі ў мастацкі свет, але і нібыта ў рэаліці-шоу. Вы пачуеце шчырыя споведзі і вядомых асобаў – мастакоў, тэатралаў, музыкаў, і звычайных, на першы погляд, людзей – але любові і жарсцям паміж імі маглі б пазайздросціць нават галівудскія зоркі. Кожная гісторыя мае свой каларыт. Дзеянні адбываюцца ў майстэрні, на даху, у старым парку, на цёмным летнім полі пад ззяннем веташка. Уражлівы каляровы вітраж, у якім ёсць месца ўсім шкельцам – і вернай любові, і падступнай здрадзе, і трагічнаму расстанню, і выпадковай сустрэчы… У вечнай тэме кахання – адлюстраванне людзей і месцаў нашага часу.


Каханне (зборнік) Каханне (зборнік)

Автор: Мікола Калядны

Год издания: 

Нашае жыццё заўсёды зорнае, то бок касмічнае. Думкі, пачуцці, дзеі людзей пачынаюцца і заканчваюцца ад Нябёсаў. Задача кожнага з нас – усвядоміць, зразумець гэта. Ад таго, як тое атрымліваецца, залежыць літаральна ўсё – і агульнае, і прыватнае на планеце. Менавіта такая ідэя аб’ядноўвае аповесць “Каханне” і раман “Ільвінае вока”. Лёсы герояў пераплеценыя і ў часе, і ў прасторы ды заўсёды абумоўленыя космасам і індывідуальнымі намаганнямі.


Як стаць беларусам. Сто гісторый Як стаць беларусам. Сто гісторый

Автор: Севярын Квяткоўскі

Год издания: 

«Як стаць беларусам. Сто гісторый» – зборнік маналогаў людзей, якія разважаюць пра ператварэнні свайго ўнутранага свету. Пра тыя шляхі, якія прывялі іх да ўсведамлення важнасці беларускасці: ведання гісторыі, культуры, беларускай мовы. Кніга сталася вынікам аўтарскіх праектаў Севярына Квяткоўскага «Як я стаў беларусам» і «Быць беларусам», рэалізаваных на сайтах Budzma.org i Tut.by.


Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік) Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік)

Автор: Наталка Харытанюк

Год издания: 

Напружыць усе сілы і паглядзець праз свае маскі ў гэтай кнізе. Зрабіць некалькі колаў па пакоі і падыйсці да Гары. Пабачыць у яго акулярах свой адбітак. Паглядзець глыбей. Яшчэ глыбей. Наскрозь. Супасці з гэтай маскай назаўжды. Нарэшце ахапіць Усё.


Закон захавання кахання Закон захавання кахання

Автор: Зінаіда Дудзюк

Год издания: 

Гераіні кнігі шукаюць шляхі да шчасця і кахання ў межах тых гістарычных умоў, калі ім давялося жыць. Кожная робіць гэта па-свойму, ды занадта пакручастыя, а часам нават трагічныя, выпадаюць ім лёсы. Ада (аповесць «Закон захавання кахання») паслухалася парады маці і звязала лёс з хлопцам, які аказаўся чужы ёй па духу. Яна вучыцца казаць «не» блізкім, разумеючы, што мае права на памылку і на выпраўленне яе. Дзяўчынка-падлетак Вера (аповесць «Ніка») толькі ўступае ў дарослае жыццё, спрабуе спасцігнуць саму сябе, не дазваляе сябрам уплываць на свае паводзіны, стараецца дзейнічаць суладна з уласным сумленнем. Нона (аповесць «Бедагоны») імкнецца жыць, як усе навокал, але яе абраннікі – зусім не такія, якімі сабе іх уяўляла. Упэўнены, што чытачы не застануцца раўнадушнымі, а будуць з хваляваннем сачыць за лёсамі жанчын.