Ордэн Прамяністых
Автор: Зміцер Дзядзенка
Год издания: 2020
Да журналіста недзяржаўнай газеты Паўла Кміціча звяртаецца супрацоўнік КДБ: ён прапануе напісаць артыкул пра містычны Ордэн Прамяністых, які існаваў у 1920-я гады. Журналісту даюць эксклюзіўны доступ да дакументаў з архіву КДБ. Ордэн Прамяністых мае сваю рэліквію – таямнічы сшытак Тамаша Зана, заснавальніка таварыстваў філаматаў і філарэтаў. За сшыткам палюе невядомы забойца, які знішчае чальцоў Ордэна Прамяністых…Вывучаючы гісторыю Ордэна, Кміціч сам становіцца ўдзельнікам гульні спецслужбаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.
Ордэн Белай Мышы (зборнік)
Автор: Уладзімір Арлоў
Год издания:
У адной невялікай краіне насельніцтва скаладалася з аднаго караля, аднаго прэм'ер-міністра, аднаго генерала, аднаго прафесара, аднаго студэнта, аднаго пісьменніка. Усіх было па адным, і дзякуючы гэтаму краіна жыла заможна і спакойна. Але аднойчы спакой быў парушаны: каралеўскі ювелір вырабіў адзіны ордэн, а значыць, павінен быў з'явіцца і адзіны яго кавалер.
Як падзеі разгортваліся далей, чытач даведаецца з вострасюжэтнага твора, што даў зборніку назву.
У кнігу ўвайшлі таксама "Полацкія апавяданні" ды іншыя тэксты на сучасныя і вечныя тэмы.