Найти книгу: "Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча"


Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Автор: Людміла Рублеўская

Год издания: 2014

У трэцяй кнізе цыкла Людмілы Рублеўскай, які распавядае пра прыгоды ў XVIII стагоддзі беднага шляхцюка Пранціша Вырвіча і полацкага доктара Баўтрамея Лёдніка, працягваюцца неверагодныя падзеі. Героям давядзецца шукаць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаць у карэце з чорным магам і егіпецкай прынцэсай, прысутнічаць на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Каму павінна належаць карона святога Альфрэда, скрадзеная з ангельскай скарбніцы ў час рэвалюцыі Кромвеля? Ці варта плакаць над спаленым домам, калі знойдзена сапраўднае каханне? Першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, век плашча і шаблі, – выдатныя дэкарацыі для авантурна-прыгодніцкага сюжэта і падарожжа ў рамантычную і трагічную гісторыю Беларусі.
Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфэдэрата

Автор: Людміла Рублеўская

Год издания: 

У чацвёртай кнізе цыкла Людмілы Рублеўскай пра прыгоды шляхцюка Пранціша Вырвіча і полацкага доктара Баўтрамея Лёдніка, дзеянні спачатку пераносяцца ў Францыю, а затым вяртаюцца ў Беларусь. Героі зноў апынуцца ў сітуацыях, з якіх, здаецца, няма выйсця – будуць шукаць спосаб выжыць ў падводнай лодцы, выратоўваць на судзе Саламею Лёднік, біцца з Германам Ватманам, працаваць як двайныя агенты і на канфэдратаў, і на караля. Акрамя гэтага, зноў сваю ролю сыграе карона святога Альфрэда. І, галоўнае, нарэшце Пранціш Вырвіч стане шчаслівым!

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Автор: Людміла Рублеўская

Год издания: 

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Беларусь. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці рускіх гардэмарынаў.

Авантуры студыёзуса Вырвіча Авантуры студыёзуса Вырвіча

Автор: Людміла Рублеўская

Год издания: 

Гэта другая кніга, якая расказвае пра прыгоды ў 18 стагоддзі былога шкаляра Менскага езуіцкага калегіюму, маладога шляхціца Пранціша Вырвіча і доктара Баўтрамея Лёдніка з Полацку. Цяпер Пранціш стаў студэнтам Віленскай акадэміі, а доктар Лёднік, былы слуга Пранціша, які здабыў сабе шляхецтва на полі бойкі – суровым прафесарам гэтай акадэміі. Абодвум ліцвінам давядзецца выпраўляцца ў небяспечную вандроўку ажно ў Ангельшчыну, праз усю Еўропу, ажыўляць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіваць сапраўднага цмока, уцякаць ад чумы, зарабляць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе і выблытвацца з магнацкіх інтрыгаў вакол трона Рэчы Паспалітай…