Тэорыя змовы
Автор: Уладзіслаў Ахроменка
Год издания: 2011
Калі твая зброя – кулямёт MG-42, а не дыктавы нож, калі ты атрымліваеш асалоду ад шляхотнага каньяку, а не закіслага піва, калі ты чытаеш папяровыя кнігі, а не бязглуздыя сайты – гэты раман для цябе. Калі ты сапраўдны аматар вострасюжэтных інтрыгаў, шматхадовых авантураў і феерычных пагоняў – без ваганняў бяры ў рукі кнігу.
Раман Уладзіслава Ахроменкі з правакацыйным назовам «Тэорыя змовы» ў парадаксальнай і жорсткай форме ставіць тыя беларускія пытанні, якія многія баяцца сабе задаць нават у думках.
Адказы гучаць іранічна, цынічна, непрадказальна і радыкальна.
Чытай, думай, рабі высновы, спрачайся з персанажамі і аўтарам.
Гучанне беларускага слова. Асновы фанетыкі, арфаэпіі, графіікі. Тэорыя, тэсты
Автор: Уладзімір Куліковіч
Год издания:
Кніга адрасавана вучням 6–11 класаў для падрыхтоўкі да творчых конкурсаў, алімпіяд, цэнтралізаванага тэсціравання. У ёй змешчаны тэарэтычны (асноўныя тэрміны і паняцці) і рознаўзроўневы (ад простага да больш складанага) практычны матэрыял, скіраваны на засваенне фанетычных, арфаэпічных і графічных заканамернасцей беларускай літаратурнай мовы. Усяго ў дапаможнік уключана 180 заданняў – па 20 у кожным тэсце.